Monthly Archives: September 2015

Курс лекцый ў арт-прасторе “Тэрмін дзеяння” «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў» (in belarusian / па-беларуску)

У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.

Познаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо — філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, вучыўся ў Новай Школы Сацыяльных Даследванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца анты-перфомансамі.

Курс будзе карысны для літаратуразнаўцаў, філосафаў, пісьменнікаў, паэтаў і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.

Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч.

Тэмы заняткаў:

1. Амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і “Мобі Дзік”;
2. Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна;
3. “Бесы” Дастаеўскага;
4. Дыялог з анархізмам Генры Мілера;
5. Антыфашызм Альбера Камю;
6. Палітычныя сімпатыі “прыгнечаным” Жана Жэне;
7. Анархісцкае вымярэнне “Разбітага Пакалення”;
8. Галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства;
9. Абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі;
10. Анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна;
11. Рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ;
12. Антыкаланіялізм Франца Фанон;

Сустрэча – https://www.facebook.com/events/476329729206303/